Беларускі арабскі алфавіт — алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў 16 ст.[1] з-за патрэбы запісу беларускай мовы арабскімі літарамі. Складаўся з 28 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:
- Для азначэння мягкіх гукаў «дз» і «ц» былі створаны графемы, адпаведна:
Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў 18-20 ст.
- Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў «ж», «ч» і «п» ужываліся персідска-турэцкія графемы, адпаведна:
پ چ ژ
- Для азначэння гука «ў» асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука «в».
Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях, і паступова, на працягу 14-16 ст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з’явіліся не раней за 17 ст.